?

Log in

No account? Create an account

Учора

Быў файны дзень, і вось такі атрымаўся настрой...


Прывітанне, сябры! Ну не хапае мне часу пісаць у ЖЧ, таму, што жыццё так бурліць, што зараз шукаю час у іншых "месцах", вось спаць стала значна меней, цікава на колькі мяне хопіць, пакуль я звалюся у спячку...
Дык пра што я, а пра тое што я нарэшце займаюся любімай справай - я здымаю дзетак і іх бацькоў, каханне, пачуцці, эмоцыі. Таму з задавальненьнем буду сябраваць з вамі, як Сямейны і дзіцячы фатограф - lyubov_bobrova. Рада вас бачыць у сваём фотаблогу:) Ён зараз толькі напаўняецца, але там я дакладна буду рэгулярна пісаць і выкладваць фотаздымкі! А тут я вырашыла буду выкладаць усё тое, что не падыходзіць пад тэматыку сямейнага фота:)



Падкажыце-дапамажыце!

Сябры!
Як вам хапае на ўсё часу?
Можа канешне мне гэта толькі падаецца, але шмат хто паспявае і дзяцей гадаваць, і творчасцю займацца, і сабой, і нават працаваць (ого, як бывае!). А я дык ні халеры не паспяваю: дзець расце (сачу за працэсам ды крыху накіроўваю), творчасць стаіць колам (паштоўкі самаробныя мяне яшчэ з мінулага году чакаюць, фотапраца канешне рухаецца, але надта павольна), дом-быт ўвогуле самотна - бялізна чакае днямі покуль яе памыюць, а потым раскладуць,пыл хутка будзе ўжо на галаву сыпацца, а камод ужо даўна падобны на маленечкі складзік рознага хламу). Але дзіўна іншае - я ж увесь час нешта раблю, нават спісы спраў складаю, каб усё паспець... і не паспеаю, некаторыя пункты проста выкрэсліваю, блін мяне так не задавальняе. Можа ёсць якая літаратурка, як творчаму, заваленаму ідэямі і дзіцём чалавеку ўсё паспяваць? Хай не ўсё, але каб асалода была, што нешта зроблена...
Падабаюцца мне такія сумныя разважанні...
Originally posted by newspape at 5 самых распространённых сожалений умирающих

Одна женщина (в данном случае её имя не важно) много лет работала в хосписе. Её обязанность - облегчение состояния умирающих пациентов. Таким образом, она буквально проводила с ними последние дни и часы. Из своих наблюдений она составила своеобразный рейтинг основных сожалений людей, подошедших к самому краю жизни.

Итак, 5 самых распространённых сожалений умирающих:

Читать дальше )

Адчуванні...

Гулялі сёння па горадзе (здабывалі харчаванне) і я адчула, што хутка Новы год з яго бясконцымі ліхтарыкамі, марозам і дзіўнай атмасферай, якая прабірае да костак... бо холадна, але так утульна ва ўсіх гэтых падрыхтоўках і мітусне. Хутка мой дзень народзінаў і ў першыню я не хачу яго адзначаць, проста няма моцы, а можа вось і прыйшоў той узрост, калі гэта ўжо і не такое пажаданае свята, як было раней, асабліва ў дзяцінстве. Калі ты марыў пра пачатак велізарных свят, якія пачыналіся з твайго нараджэння, а скончваліся яркімі Калядамі. Добра, што нараджаюцца дзеткі для якіх хочацца ізноў рабіць цуды, каб на ўсё жыццё, каб заставалася аб чым марыць і чаго чакаць. Дык вось навошта нараджаюцца дзеткі:)))

Цудоўны свет анімацыі


И это пробуждает совершенно особенные чувства и мысли, когда гуляешь по саду в преддверии зимы, а на земле лежат крупные, покрытые инеем яблоки...



Получить свой волшебный мир в анимации.

...

Памёр чалавек, а мне сорамна, вельмі сумна, але больш сорамна... Не магу зразумець ну чаму чалавек пераацэньвае толькі тады, калі ўжо німа каму сказаць "Прабач!"
Мы пазнаёміліся ў 2004, у Польшчы, памятаю,як яна ўсё спрабавала слухаць і аналізаваць, слухаць і нешта запісваць пра выступоўцаў пад звон нашых пластыкавых кубкаў у якіх не перасыхалі розныя напоі. Здаецца тады ўсё Басовішча і бавілі разам: шмат размаўлялі, абмяркоўвалі, слухалі і зноўку пілі. А потым было так цікава знаходзіць нашыя размовы на старонках Музычнай газеты.
Потым выпадкова сустракаліся на розных канцэртах, цікава было назіраць, як чалавек сябе шукае і знаходзіць. Але нешта не магла ўсё прызвычаецца да новага вобраза, хоць разумела, што ёй ён вельмі пасуе, але чамусці не магла...
Сорамна за тое, што неяк у Львове глядзела на яе выступ на сцэне і ўсё крытыкавала, крытыкавала... Можа ў той час раўнавала, бо яна была ў тым коле людзей і падзей, дзе мне так хацелася апынуцца, нават з тым мужчынам, які кальсьці быў мне не абыякавы.
А сёння даведалася, што яе не стала. Дзіка...я не магу ў гэта паверыць, хоць яна даўно ўжо для мяне больш віртуальны персанаж, чым рэальны. Я пра яе шмат чытала, цікавілася падзеямі ў яе музычным жыцці, але не памятаю калі апошні раз бачыла...
Дзіка, што так рана і дзіўна колькі ж яна паспела за такі кароткі тэрмін жыцця.
Хачу верыць, што нешта там ёсць, бо гэты чалавек дакладна шмат чаго не паспеў.Спадзяюся, што недзе наверсе яна ўжо стварае свой новы асабісты праект, няхай там яна даробіць ўсё тое, што не паспела тут. Спадзяюся там лепш. Прабач...

Tags:


фота: здзіўляюся, Янка, цуд

фота: слінгамама, краявіды, цеплыня бясконцай прасторы

Браславы

Мы тыдзень таму вярнуліся з Браслаўскіх азёр, дык вось там там тааакія шчупакі!

Jun. 27th, 2010



фота: Бянюны, фаершоу,мяне апякала...